*
 

Віншуем!

Віншуем Антона Шукава з паспяховым выступленнем (дыплом лаўрэата III ступені) на Міжнародным конкурсе па відэазапісах “TRISTAN DANCE” (г. Барселона, Іспанія, 10-12 мая)! Выкладчык Б.З.Тэрмён узнагароджаны дыпломам “За заслугі ў галіне культуры і мастацтва”.
Міжнародныя дыстанцыйныя конкурсы па відэазапісах пад кіраўніцтвам EUROPE INTERNATIONAL ARTS COMPETITION ™ праводзяцца ў завочнай форме з 2000 года. Усе конкурсы праходзяць у загадзя вызначаных краінах і гарадах у адпаведнасці з датамі, якія названы ў календары конкурсаў. Каляндар прадстаўлены на сайце: http://www.artsstreet.net/konkursi.html і інш. Конкурсы праводзяцца па 7 намінацыях (кожная мае шэраг унутраных падраздзяленняў): танцавальны жанр (сола, ансамбль), эстрадны і цыркавы жанр (сола, група), вакальна-харавы жанр, інструментальны жанр, сучасная дэкаратыўна-прыкладная творчасць і выяўленчае мастацтва, тэатральная творчасць і мастацкае слова, аўтарскае выканальніцтва розных жанраў. Для працы ў журы конкурсаў запрашаюцца вядомыя дзеячы культуры і СМІ Францыі, Еўропы, Азіі і Амерыкі, выкладчыкі вядучых устаноў вышэйшай прафесійнай адукацыі.
Антон Шукаў прыняў удзел у намінацыі “Інструментальны жанр (фартэпіяна сола)” ва ўзроставай катэгорыі 16-20 гадоў з выкананнем Такаты для фартэпіяна Арама Хачатурана.

Віншуем!

Віншуем!
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
 

Комментарии: (0)

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.



Приоритетные сайты

^