*
 

Віншуем!

Віншуем навучэнцаў Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа з выдатным выступленнем на II Міжнародным конкурсе-фестывалі юных акардэаністаў імя Вацлава Фурманавічуса, які адбыўся 26 – 27 кастрычніка ў г. Вільнюс (Літва):
Помаз Дзіяна – I месца (4 курс, выкладчык У.П.Кукаловіч);
Сайкоўская Ганна – I месца (3 курс, выкладчык У.П.Кукаловіч);
Шпак Дар’я – II месца (3 курс, выкладчык Н.У.Кукаловіч);
Антаняк Леў – III месца (цэнтр практыкі пры Гродзенскім дзяржаўным музычным каледжы, 3 клас, выкладчык Н.У.Кукаловіч)!
Конкурс носіць імя Вацлава Фурманавічуса (1929-1992) – вядомага літоўскага педагога і дырыжора, стваральніка Школы ігры на акардэоне для пачаткоўцаў, заснавальніка і выкладчыка кафедры баяна і акардэона Літоўскай акадэміі музыкі і тэатра (г. Вільнюс), аўтара шэрагу вучэбна-метадычных і навуковых работ па методыцы выкладання ігры на баяне і акардэоне.
Арганізатарам конкурсу-фестывалю выступіла Нававільняйская музычная школа г. Вільнюса пры падтрымцы Вільнюскага гарадскога самакіравання, Асацыяцыі акардэаністаў Літвы, Таварыства акардэаністаў г. Вільнюса, Музычнай школы імя Бронюса Йонушаса г. Вільнюса.
Конкурс праводзіўся па 2-х намінацыях – салісты (А) і ансамблі (В). Удзельнікі кожнай намінацыі дзяліліся на узроставыя катэгорыі. У сольнай намінацыі: 6-10 гадоў (А1), 11-13 гадоў (А2), 14-16 гадоў (А3), 17-18 гадоў (А4). Навучэнцы Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа выступалі ў сольнай намінацыі, у катэгорыі А4 (Д.Помаз, Г.Сайкоўская, Д.Шпак) і А1 (Л.Антаняк). У катэгорыі А1 спаборнічалі 28 канкурсантаў з Літвы, Беларусі, Латвіі і Польшчы, у катэгорыі А4 – 8 удзельнікаў з Літвы і Беларусі. Выступленні ўдзельнікаў ацэньвала міжнароднае журы, у складзе якога працавалі прадстаўнікі 6 краін – Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы, Беларусі, Сербіі. У.П.Кукаловіч адзначаны падзякай аргкамітэта конкурсу-фестывалю за працу ў складзе журы конкурсу.

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
 

Комментарии: (0)

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.



Приоритетные сайты

^