*
 

Віншуем!

Віншуем!


Віншуем навучэнцаў Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа з выдатным выступленнем на XII Міжнародным фестывалі-конкурсе “Вясёлы акардэон”, які адбыўся 8-10 лістапада ў г. Шаўляй (Літва):
Сайкоўская Ганна – I месца (3 курс, баян, выкладчык У.П.Кукаловіч);
Помаз Дзіяна – II месца (4 курс, баян, выкладчык У.П.Кукаловіч);
Шпак Дар’я – II месца (3 курс, акардэон, выкладчык Н.У.Кукаловіч);
Антаняк Леў – II месца (Цэнтр практыкі пры Гродзенскім дзяржаўным музычным каледжы, 3 клас, выкладчык Н.У.Кукаловіч)!
Міжнародны фестываль-конкурс “Вясёлы акардэон” праводзіцца з 1997 года адзін раз у два гады на базе Шаўляйскай школы мастацтваў імя Саўлюса Сандецкіса. Конкурс праходзіць у 2-х намінацыях – сольнай і ансамблевай. Удзельнікі сольнай намінацыі падзяляюцца на 5 узроставых катэгорый (да 9, 11, 13, 16, 19-ці гадоў уключна), ансамблевай – на 3 катэгорыі (сярэдні ўзрост 10, 14, 18 гадоў, адпаведна). Праграмныя патрабаванні: выкананне двух п’ес розных жанраў рэгламентаванай працягласці гучання (ад 5 да 15 хвілін у залежнасці ад узроставай катэгорыі). Навучэнец 3 класа Цэнтра практыкі ўстановы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны музычны каледж” Леў Антаняк выступаў у намінацыі А9, дзе спаборнічалі 20 канкурсантаў з 3-х краін (Літва, Беларусь, Латвія). Навучэнцы каледжа выступалі ў намінацыі А19, дзе дэманстравалі ўзровень прафесійнага майстэрства 14 маладых выканаўцаў з 4-х краін (Літва, Беларусь, Украіна, Эстонія).

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
 

Комментарии: (0)

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.



Приоритетные сайты

^