*
 

Віншуем!

Віншуем!


Віншуем народны хор Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа (кіраўнік – Г.Ю.Казімірчык) з выдатным выступленнем (дыплом лаўрэата I ступені) на Абласным фестывалі народных хораў і ансамбляў песні і танца “Над сінім Нёманам”, які адбыўся 1 снежня на базе Абухоўскага цэнтра культуры – філіяла дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”!
Арганізатарам фестывалю выступаюць упраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама, Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці, аддзел культуры Гродзенскага райвыканкама. Фестываль праводзіцца адзін раз у тры гады. У праграму выступлення кожнага калектыву ўключаюцца 2 творы (для вакальна-харавых калектываў – працягласцю да 7 хвілін: апрацоўка беларускай народнай песні a cappella і твор беларускіх аўтараў ці апрацоўка беларускай народнай песні).
У фестывалі прынялі ўдзел 18 творчых калектываў. Журы вызначыла лаўрэатаў I, II, III ступені, якія былі ўзнагароджаны дыпломамі і прызамі ў наступных намінацыях:
• народны (заслужаны) ансамбль песні і танца;
• народны (заслужаны) хор народнай песні;
• лепшы вакальна-харавы калектыў (альбо ансамбль песні і танца) без наймення “народны”, “узорны”.
Народны хор Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа атрымаў званне лаўрэата (дыплом I ступені) у намінацыі “Лепшы вакальна-харавы калектыў (альбо ансамбль песні і танца) без наймення “народны”, “узорны”.
Хор выканаў 2 апрацоўкі беларускіх народных песень:
– “Ой, рана на Івана”, апрацоўка В.Ільіна (салісты – А.Ланцэвіч, С.Міхасёў, Д.Валаховіч);
– “Ой, дожджык падаў”, апрацоўка М.Бянько (канцэртмайстар – В.Лукашэнка).

Віншуем!
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
 

Комментарии: (0)

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.



Приоритетные сайты

^