*
 

Віншуем!

Віншуем!


Віншуем навучэнку Центра практыкі Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа Анастасію Сырамаха (выкладчык М.М.Петухова, канцэртмайстар С.М.Сырамаха) з паспяховым выступленнем (дыплом лаўрэата I ступені) на Міжнародным шматжанравым фестывалі “Белавежская зорка”, які адбыўся 7-8 снежня ў г. Брэсце! Анастасія Сырамаха выступала ў намінацыі “Вакальнае творчасць”, у самай малодшай узроставай катэгорыі. Выканала песню “Малінаўка” (музыка Л.Бетховена, словы Г.Бюргера).
Арганізатарам фестывалю была Лаўрыновіч Юлія Віктараўна пры садзейнічанні філіяла “Брэсцкі абласны Палац культуры” установы “Рэспубліканскі Палац культуры прафсаюзаў”.
Фестываль праводзіцца па шэрагу напрамкаў: вакальная, харэаграфічная, тэатральная, інструментальная і дэкаратыўна-прыкладная творчасць. У 2018 годзе ўпершыню была ўведзена новая намінацыя – “Лепшы відэа-блогер краіны”. У творчым форуме прынялі ўдзел выканаўцы-салісты і творчыя калектывы. Арганізатары адышлі ад строгіх узроставых рамак, у творчым спаборніцтве ўдзельнічалі дзеці ад 3 гадоў, падлеткі і дарослыя, было заснавана больш за 30 намінацый і больш за 10 узроставых катэгорый.
Ацэньвала выступленні юных талентаў кампетэнтнае журы, якое ўжо заваявала аўтарытэт удзелам у такіх праектах як: “Еўрабачанне”, “Талент краiны”, “Маладыя таленты Беларусі”, “Я спяваю”, “Голас”, “Танцуюць усе!” і многіх іншых. Узначаліла журы С.А.Стацэнка – заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага цэнтра музычнага мастацтва імя У.Г.Мулявіна, музычны кіраўнік тэлевізійнага праекту “Я спяваю” (тэлеканал АНТ), член савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
Кожны ўдзельнік фестывалю атрымаў падарунак ад арганізатараў і партнёраў праекта. Напярэдадні Новага Году арганізацыйны камітэт фестывалю зрабіў усім удзельнікам яшчэ адзін цудоўны падарунак – наведванне рэзідэнцыі Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы.

Віншуем!

Віншуем!


Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
 

Комментарии: (0)

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.



Приоритетные сайты

^