*
 

Надзея Саладухіна

Надзея Саладухіна


6 лютага ў канцэртнай зале Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа адбыўся канцэрт выпускніцы Дзіцячай музычнай школы № 1 імя Ю.У.Семянякі і Дзіцячай музычнай школы педагагічнай практыкі пры Гродзенскім дзяржаўным музычным каледжы (клас Гільдзюка Віктара Мікалаевіча), лаўрэата рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, стыпендыята Спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі Надзеі Саладухінай.
Партыю фартэпіяна выканала выкладчык Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа Алена Лябецкая. У надзвычай цікавай і насычанай праграме прагучалі вядомыя творы І.С.Баха, М.Паганіні, С.Франка, К.Дэбюсі, К.Сен-Санса. Асаблівую асалоду слухачам даставілі 1 частка знакамітага Канцэрта для скрыпкі П.І.Чайкоўскага і 5 фрагментаў з оперы Дж.Гершвіна “Поргі і Бес” ў бліскучым перакладзе для скрыпкі і фартэпіяна Я.Хейфеца.
У цяперашні час Н.Саладухіна з’яўляецца студэнткай Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П.І.Чайкоўскага, але не забывае сваю малую радзіму і з задавальненнем выступае ў Гродна. Так, 25 верасня на сцэне абласнога драматычнага тэатра у суправаджэнні аб’яднанага сімфанічнага аркестра Гродзенскай і Магілёўскай капэл яна выканала “Цыганку” М.Равэля, а неўзабаве, 23 красавіка ў Гарадскім цэнтры культуры разам з камерным аркестрам Гродзенскай капэлы Н.Саладухіна сыграе Скрыпічны канцэрт Й.Брамса.

Надзея Саладухіна

Надзея Саладухіна

Надзея Саладухіна

Надзея Саладухіна
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.



Приоритетные сайты

^