*
 

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем навучэнцаў Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа з паспяховым выступленнем на ІIІ Міжнародным акардэонным конкурсе “Палымяныя акардэоны 2019”, які адбыўся 22 лютага ў г. Купішкіс (Літва)! У сольнай намінацыі занялі: Дзіяна Помаз – І месца, Ганна Сайкоўская – І месца (выкладчык У.П.Кукаловіч), Дар’я Шпак – II месца (выкладчык Н.У.Кукаловіч)! У ансамблевай намінацыі акардэонны дуэт у складзе Ганна Сайкоўская-Дар’я Шпак атрымаў І месца (выкладчык У.П.Кукаловіч)!
Старшыня цыклавой камісіі народных інструментаў (баян, акардэон) Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа Уладзімір Пятровіч Кукаловіч адзначаны двума падзячнымі граматамі: за высакаякасную падрыхтоўку ўдзельнікаў конкурсу і за работу ў складзе журы.
Арганізатарам конкурсу выступае Школа мастацтваў г. Купішкіс (Літва). Аргкамітэт конкурсу ўзначальвае Дайва Шакіцкене (Daiva Sakickiene) – дырэктар школы. Генеральным спонсарам конкурсу з’яўляецца мэрыя Купішкскага раёна Літвы. Конкурс праводзіцца пры падтрымцы Літоўскай асацыяцыі акардэаністаў.
У 2019 годзе ў конкурсе прынялі ўдзел прадстаўнікі 5 краін – Літвы, Польшчы, Латвіі, Беларусі, Сербіі. Конкурс праводзіцца ў сольнай і ансамблевых намінацыях, па 8 катэгорыях. Усе ўдзельнікі конкурсу выконваюць два рознахарактарныя творы. У сольнай намінацыі прадстаўлена 5 узроставых катэгорый: да 9 гадоў (А), 9-11 гадоў (А1), 11-14 гадоў (B), 14-16 гадоў (С), 16-19 гадоў (D). Максімальна дапушчальная працягласць гучання праграмы, адпаведна: да 4,5,7,10,15 хвілін. У ансамблевай намінацыі выступаюць акардэонныя і змешаныя ансамблі (пры ўдзеле не менш аднаго акардэона), якія дзеляцца на 3 ўзроставыя катэгорыі (ўлічваецца сярэдні ўзрост удзельнікаў): да 11 (F1), 11-15 (F2), 15-19 (G) гадоў.
Удзельнікі-салісты з Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа выступалі ў катэгорыі D, дзе спаборнічалі 13 удзельнікаў з 4 краін – Літвы, Беларусі, Польшчы, Латвіі. Журы ў дадзенай катэгорыі ўзначальваў Раймондас Свяцкявічюс (г. Вільнюс, Літва) – лаўрэат міжнародных конкурсаў, дацэнт Літоўскай акадэміі музыкі і тэатра, загадчык кафедры баяна і акардэона, які на працягу многіх гадоў з’яўляўся прэзідэнтам Літоўскай асацыяцыі акардэаністаў.
Акардэонны дуэт Г.Сайковская-Д.Шпак выступаў у катэгорыі G, дзе былі прадстаўлены 6 ансамбляў таксама з 4-х вышэйназваных краін.

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
 

Комментарии: (0)

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.



Приоритетные сайты

^