*
 

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем навучэнцаў Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа з паспяховым выступленнем на III Адкрытым конкурсе маладых выканаўцаў на аркестравых інструментах імя М.К.Агінскага (група духавых і ўдарных інструментаў), які адбыўся 2-3 сакавіка ў г. Маладзечна:
Бялко Валерыя (флейта) – дыплом лаўрэата II ступені (выкладчык А.І.Голуб, канцэртмайстар Г.В.Голуб);
Райдзюк Ульяна (габой) – дыплом лаўрэата III ступені (выкладчык В.Д.Фаменкова, канцэртмайстар Л.М.Нікіціна);
Якаўлеў Кірыл (кларнет) – дыплом лаўрэата III ступені (выкладчык М.М.Капцюг, канцэртмайстар В.У.Латышава);
Мудры-Данілюк Данііл (валторна) – дыплом лаўрэата III ступені (выкладчык К.В.Мазюк, канцэртмайстар В.А.Бескіна)!
Конкурс штогод праводзіцца на базе УА “Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М.К.Агінскага” з чаргаваннем намінацый (груп аркестравых духавых, ударных і струнна-смычковых інструментаў). Заснавальнікамі, партнёрамі і арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца грамадскае аб’яднанне “Беларускі саюз музычных дзеячаў”, УА “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”, Мінскі аблвыканкам, Маладзечанскі райвыканкам, УА “Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М.К.Агінскага”, мясцовы дабрачынны фонд “Спадчына М.К.Агінскага”. Конкурс праводзіцца па намінацыях:
• група драўляных духавых інструментаў (“Флейта”, “Габой”, “Кларнет”, “Фагот”, “Саксафон”);
• група медных духавых і ўдарных інструменаў (“Валторна”, “Труба”, “Трамбон (тэнар, барытон)”, “Туба”, “Ударныя інструменты”).
Для ўдзельнікаў конкурсу ў намінацыях вызначаюцца дзве ўзроставыя групы: малодшая і старэйшая. У малодшай узроставай групе удзельнічаюць дзеці ва ўзросце ад 12 да 15 гадоў, якія навучаюцца ў старэйшых класах дзіцячых школ мастацтваў, і навучэнцы 7-9 класаў гімназій-каледжаў мастацтваў, у старэйшай узроставай групе – навучэнцы музычных каледжаў Рэспублікі Беларусь і замежных краін.
Конкурс для ўдзельнікаў з Рэспублікі Беларусь складаецца з двух этапаў: адборачнага (ва ўстановах адукацыі) і заключнага (ва УА “Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М.К.Агінскага”).
Праграмныя патрабаванні ў старэйшай узроставай групе: павінны быць выкананы на памяць твор буйной формы (I або II-III часткі канцэрту, або 2 часткі санаты) і п’еса па выбары ўдзельніка. У намінацыі “Ударныя намінацыі “Ударныя інструменты» дапускаецца выкананне твораў на малым барабане і літаўры па нотах. Агульны час гучання – да 20 хвілін.
Пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі лаўрэатаў I, II, III ступеняў, а таксама спецыяльнымі прызамі і каштоўнымі падарункамі. Для абсалютнага пераможцы конкурсу засноўваецца “Гран-пры”.
У 2019 годзе ў конкурсе прынялі ўдзел 130 чалавек – 36 у малодшай і 94 у старэйшай узроставай групе. Удзельнікі конкурсу са старэйшай узроставай групы прадстаўлялі 15 устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі сферы культуры, 14 – Беларусі (10 музычных каледжаў, 3 гімназіі-каледжа мастацтваў і 1 каледж мастацтваў) і 1 – Расіі (Санкт-Пецярбургскае музычнае вучылішча імя М.А.Рымскага-Корсакава). 54 удзельніка прадстаўлялі групу драўляных духавых інструментаў (“Флейта” – 19, “Габой” – 8, “Кларнет” – 7, “Фагот” – 4, “Саксафон” – 16) і 40 – групу медных духавых і ўдарных інструментаў (“Валторна” – 7, “Труба” – 6, “Трамбон, бас-трамбон, барытон” – 18, “Туба” – 4, “Ударныя інструменты” – 5).
Выступленні ўдзельнікаў ацэньвала высокакампетэнтнае журы.
Група драўляных духавых інструментаў:
Скараходаў Уладзімір Паўлавіч (старшыня журы) – загадчык кафедры драўляных духавых інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, прафесар, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, кандыдат філасофскіх навук, доктар культуралогіі Расіі;
Аўраменка Ніна Васільеўна – дацэнт кафедры драўляных духавых інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі;
Казадой Георгій Іосіфавіч – старшы выкладчык кафедры драўляных духавых інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі;
Рассоха Максім Мікалаевіч – дэкан аркестравага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Група медных духавых і ўдарных інструментаў:
Кліндухова Людміла Міхайлаўна (старшыня журы) – загадчык кафедры медных духавых і ўдарных інструментаў, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі;
Дударэнка Пётр Фаміч – прарэктар па выхаваўчай рабоце Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, дацэнт кафедры медных духавых і ўдарных інструментаў;
Тарашкевіч Уладзімір Іванавіч – дацэнт кафедры медных духавых і ўдарных інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь;
Барысаў Станіслаў Іванавіч – старшы выкладчык кафедры медных духавых і ўдарных інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
 

Комментарии: (0)

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.



Приоритетные сайты

^