*
 

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем выкладчыка каледжа, магістра мастацтвазнаўства Гаплічнік Наталлю Юр’еўну з прысуджэннем дыплома XXV Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў за работу першай катэгорыі “Царкоўна-пеўчая культура Праваслаўнай Царквы на тэрыторыі Гродзеншчыны канца XVIII – пачатку XX стагоддзяў”! Работа з’яўляецца магістарскай дысертацыяй па спецыяльнасці “Музычнае мастацтва”, выканана ў перыяд навучання ў магістратуры ўстановы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы”, абаронена 15 студзеня 2018 года (навуковы кіраўнік – кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт І.Ф.Двужыльная).
Арганізатар конкурсу – Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Тэрміны правядзення конкурсу – з 1 кастрычніка 2018 года па 10 лютага 2019 года. У конкурсе прынялі ўдзел студэнты і выпускнікі 54 устаноў вышэйшай адукацыі (у тым ліку філіялаў), якія прадставілі 3703 работы. 504 работы выканалі студэнты магістратуры. У рамках конкурсу працавалі 35 конкурсных камісій у 25 УВА Рэспублікі Беларусь. Склад камісій налічваў 423 чалавекі. Па выніках конкурсу перамаглі 3068 работ (70 работ – лаўрэаты, 787 работ – 1-я катэгорыя, 1351 работа – 2-я катэгорыя, 860 работ – 3-я катэгорыя). Работы студэнтаў 32 УВА адзначаны дыпломамі лаўрэатаў Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў, 48 УВА – аднесены да 1-й катэгорыі. Ад ўстановы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы” на конкурс было прадстаўлена 198 работ, 172 – перамаглі, з іх сталі лаўрэатамі – 3, 1-й катэгорыі – 32, 2-й катэгорыі – 82, 3-й катэгорыі – 55.


Віншуем!
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
 

Комментарии: (0)

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.


Сменить язык сайта:

^

Приоритетные сайты

^







75 лет

75 лет Гродненской области