*
 

Віншуем!

Віншуем!


Віншуем Арцёма Грышкевіча (выкладчык – І.Ф.Навасадава, канцэртмайстар – В.Г.Багатава) з паспяховым выступленнем (дыплом лаўрэата II ступені ў намінацыі “Акадэмічны вакал”) на I Адкрытым музычным конкурсе “Прыступкі творчасці”, які адбыўся 12-13 кастрычніка ў г. Мінску!
Конкурс адбыўся на базе ДУА “Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 1 імя Л.П.Александроўскай г. Мінска”. Арганізатарам конкурсу выступіла арт-майстэрня “Талісман поспеху” Мінскага гарадскога аддзялення ГА “Беларускі саюз музычных дзеячаў” (www.art-master.by). Партнёр конкурсу – ГА “Беларускі саюз кампазітараў” (www.composer.by). Дэвіз конкурсу: “Па прыступках творчасці – да майстэрства і зразумення мастацтва!”.
Конкурс праводзіўся па 7 намінацыях: “Кампазітарская творчасць”, “Вакальная творчасць, салісты (эстрадны, акадэмічны, народны, джазавы вакал)”, “Вакальная творчасць, малыя формы і ансамблі”, “Харавая творчасць”, “Інструментальная творчасць, салісты”, “Інструментальная творчасць, малыя формы і ансамблі”, “Інструментальная творчасць, аркестры”.
У намінацыях “Інструментальная творчасць, салісты” і “Вакальная творчасць, салісты (эстрадны вакал)” абавязковай умовай было выкананне твора беларускага аўтара (дапушчалася выкананне ўласнага сачынення). У намінацыі “Кампазітарская творчасць” конкурс праводзіўся дыстанцыйна (музычныя творы прымаліся да разгляду ў выглядзе нотнага матэрыялу і аўдыёзапісу, або студыйнага запісу, а таксама дэма-версіі).
Да ўдзелу ў конкурсе былі запрошаны аўтары, выканаўцы і творчыя калектывы ва ўзросце (ва ўсіх намінацыях, акрамя “Вакальная творчасць, салісты”) ад 9 да 35 гадоў. У намінацыі “Вакальная творчасць, салісты” – ад 6 да 35 гадоў.
Праграмныя патрабаванні ў намінацыі “Вакальная творчасць, салісты. Акадэмічны вакал” – выкананне аднаго твора пад фанаграму (–1), або ў жывым суправаджэнні. Арцём Грышкевіч ваканаў твор Дж. Вердзі “Il poveretto”.
Выступленні ўдзельнікаў ацэньвала аўтарытэтнае журы ў складзе:
Атрашкевіч Алена Віктараўна – старшыня ГА “Беларускі саюз кампазітараў”, старшыня журы;
Войцік Віктар Антонавіч – заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, прафесар кафедры кампазіцыі УА “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”;
Кісцень Віктар Міхайлавіч – намеснік старшыні ГА “Беларускі саюз кампазітараў”, гукарэжысёр, кампазітар, журналіст;
Аляксандровіч Маргарыта Віктараўна – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь.

Віншуем!

Віншуем!
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
 

Комментарии: (0)

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.


Сменить язык сайта:

^

Приоритетные сайты

^







75 лет

75 лет Гродненской области