*
 

Віншуем!

Віншуем!


Віншуем навучэнцаў Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа з паспяховым выступленнем на V Міжнародным конкурсе класічнай музыкі “Каunas Sonorum”, які адбыўся 2 – 6 снежня ў г. Каўнас (Літва)!
Ганна Сайкоўская (баян, выкладчык У.П.Кукаловіч) – Гран-Пры ў намінацыі “Баян, акардэон";
Карына Філіповіч (фартэпіяна, выкладчык В.А.Ягадніцкая) – II месца ў намінацыі “Фартэпіяна”, узроставай катэгорыі D (удзельнікі 16-18 гадоў);
Павел Гардзейчык (баян, выкладчык У.П.Кукаловіч) – III месца ў намінацыі “Баян, акардэон”, узроставай катэгорыі D;
Наталля Сямёнчык (баян, выкладчык У.П.Кукаловіч) – III месца ў намінацыі “Баян, акардэон”, узроставай катэгорыі С (удзельнікі 13-15 гадоў);
Анастасія Жук (баян, выкладчык С.І.Кедук) і Ілля Карпач (акардэон, выкладчык Н.У.Кукаловіч) – дыплом у намінацыі “Баян, акардэон”, узроставай катэгорыі D;
Ганна Сытая (флейта, выкладчык А.І.Голуб, канцэртмайстар Г.В.Голуб) і Кірыл Якаўлеў (кларнет, выкладчык І.Я.Сеч, канцэртмайстар В.У.Латышава) – дыплом у намінацыі “Духавыя інструменты”, узроставай катэгорыі D!
Ганна Сайкоўская была таксама адзначана Падзякай Пасольства Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы!
Заснавальнікі і арганізатары конкурсу: самакіраванне г. Каўнас, Школа сакральнай музыкі, Першая музычная школа, Музычная школа імя А.Качанаускаса, Музычная школа імя М.Пятраускаса.
Конкурс праводзіўся па 5-ці намінацыях: фартэпіяна, струнныя інструменты (скрыпка, альт, віяланчэль, кантрабас), баян і акардэон, духавыя інструменты, сольныя акадэмічныя спевы. Удзельнікі конкурсу падзяляліся па 5-ці узроставых катэгорыях: А (да 10 гадоў), В (10-12 гадоў). С (13-15 гадоў), D (16-18 гадоў), Е (19-22 гады).
Ва ўсіх намінацыях і ўзроставых катэгорыях выступленні ўдзельнікаў конкурсу ацэньвала аўтарытэтнае міжнароднае журы.
У кожнай намінацыі і узроставай катэгорыі былі вызначаны лаўрэаты (I, II, III месцы) і дыпламанты, у кожнай намінацыі – уладальнік Гран-Пры. У фінальным туры змагаліся за галоўны прыз конкурсу ўладальнікі Гран-Пры 5-ці намінацый.
Прадстаўнікі каледжа выступалі ў 3-х намінацыях: фартэпіяна, баян і акардэон, духавыя інструменты, большасць (7 чалавек) – ва ўзроставай катэгорыі D (16-18 гадоў).
Праграмныя патрабаванні ў намінацыях і катэгорыях, дзе выступалі прадстаўнікі каледжа:
• намінацыі “Фартэпіяна”, “Духавыя інструменты”, катэгорыя D – творы 1) буйной формы, 2) кампазітара XX-XXI стст. краіны ўдзельніка конкурсу, 3) па выбары;
• намінацыя “Баян, акардэон”, категорыя D – творы 1) поліфанічны (3 ці больш галасоў), 2) па выбары ўдзельніка конкурсу; катэгорыя С – твор, які быў створаны да 1800 года, і два ці некалькі рознахарактарных твораў па выбары ўдзельніка конкурсу.
Колькасць удзельнікаў і прадстаўніцтва краін у намінацыях і ўзроставых катэгорыях, дзе выступалі навучэнцы Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа:
• намінацыя “Фартэпіяна”, катэгорыя D: 22 удзельнікі з 7 краін (Літва, Латвія, Эстонія, Беларусь, Расія, Польшча, Украіна), былі прысуджаны I месца – 1, II месца – 2, III месца – 3, дыпломы – 4.
• намінацыя “Баян, акардэон”, узроставая катэгорыя D: 21 удзельнік з 4-х краін (Літва, Беларусь, Польшча, Латвія), былі прысуджаны
I месца – 1, II месца – 2, III месца – 3, дыпломы – 4, з дадзенай катэгорыі быў абраны уладальнік Гран-Пры намінацыі;
• намінацыя “Баян, акардэон”, узроставая катэгорыя С: 18 удзельнікаў з 3-х краін (Літва, Беларусь, Латвія), былі прысуджаны I месца – 1, II месца – 1, III месца – 2, дыпломы – 3;
• намінацыя “Духавыя інструменты”, узроставая катэгорыя D: 30 удзельнікаў з 5-ці краін (Літва, Беларусь, Латвія, Эстонія, Расія), былі прысуджаны I месца – 1, II месца – 3, III месца – 5, дыпломы – 8.

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!
Віншуем!
Віншуем!
Віншуем!
Віншуем!
Віншуем!
Віншуем!
Віншуем!
Віншуем!
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
 

Комментарии: (0)

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.