Віншуем Канстанціна КАСКЕВІЧА (выкладчык К.В.Седнеў,канцэртмайстар С.В.Седнева) з паспяховым выступленнем(дыплом лаўрэата I ступені) на XII Міжнародным дыстанцыйным конкурсе “DIGI-TALENTY LATO 2020 (частка I)” (г. Свідніца, Польшча)!
Віншуем Ілью МАНДРЫКА (выкладчыкК.В.Седнеў, канцэртмайстарС.В.Седнева) з паспяховым выступленнем (дыплом лаўрэата I ступені) на Міжнародным анлайн конкурсе мастацтваў“Sweden Art Awards 2020”,які адбыўся 26 – 30 чэрвеня ў г. Крысціанстад (Швецыя)!
Віншуемнавучэнцаў Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжаз паспяховым выступленнем на канферэнцыі-конкурсе Студэнцкага навукова-творчага таварыства - 2020 (г.Мінск, Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі): Сайкоўская Ганна, навучэнка 4 курса (баян) -I месца (навуковы кіраўнікА.Б.Пескін,кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт); Петрачэнка Ганна, навучэнка 3 курса (фартэпіяна) - II месца (навуковы кіраўнік І.Ф.Двужыльная, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт)!
Віншуем Ілью Мандрыка(выкладчык К.В.Седнеў, канцэртмайстар С.В.Седнева) з паспяховым выступленнем (дыплом лаўрэата I ступені) на XI Міжнародным дыстанцыйным конкурсе “DIGI-TALENTY. WIOSNA 2020” (г. Свідніца, Польшча)!
Віншуем Ксенію Рушніцкую(выкладчыкВ.Д.Фаменкова, канцэртмайстарЛ.М.Нікіціна) з выдатным выступленнем(Гран-пры) на II Міжнародным форуме-конкурсе выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах “Фанфары Наднямоння”, які адбыўся 11 – 15 сакавіка ў г. Стоўбцы!
Віншуемнавучэнца 4 класа Цэнтра практыкі пры ўстанове адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны музычны каледж” Льва Антаняка (выкладчыкН.У.Кукаловіч) з паспяховым выступленнем(дыплом лаўрэата II ступені) на абласным адкрытым фестывалі-конкурсе“Юны віртуоз”, які адбыўся 12 сакавіка ў Гродзенскім дзяржаўным музычным каледжы! Леў Антаняквыступаў у намінацыі “Акардэон”, малодшай узроставай групе (удзельнікі да 10 гадоў уключна), дзе спаборнічалі 20 прадстаўнікоў 11-ці ўстаноў адукацыі.
12 сакавікаў канцэртнай зале Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа адбылосяўрачыстае адкрыццё абласнога адкрытага фестывалю-конкурсу"Юны віртуоз". Удзельнікаў конкурсу, іх настаўнікаў і бацькоў віталі дырэктар Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа А.М.Саладухін і старшыня журы, выкладчык каледжа, старшыня цыклавой камісіі народных инструментаў (баян, акардэон)У.П.Кукаловіч.У канцэрце адкрыцця прынялі ўдзел лаўрэаты рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, навучэнцы і выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжаГ.Сайкоўская, А.Жук, А.Жукоўскі і В.Шэўчык. Пасля канцэрта у трох залах каледжа пачаліся конкурсныя праслухоўванні ўдзельнікаў. Пераможцаў чакаюць дыпломы лаўрэатаў і грашовыя прэміі. Іх імёны будуць аб'яўлены ў 18.00 на цырымоніі ўзнагароджання.
5 сакавікаў канцэртнай зале Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа працягвалісь праслухоўванні ўдзельнікаў ХІІ абласнога адкрытага конкурсу юных піяністаў.За перамогу змагаліся прадстаўнікі сярэдняй групы. Лепшай сталаДар'я Ваганаваз Воранаўскай ДШМ (настаўнік Сухоцкая Н.Ю.).Віншуемусіх сёлятніх пераможцаў конкурсуі жадаем далейшых творчых поспехаў! Падрабязныя вынікі сярэдняй групы можна ўбачыць тут:vynk-syarednyay-grupy.doc [115,5 Kb] (cкачиваний: 182)
Віншуем Арцёма Грышкевіча(выкладчык І.Ф.Навасадава, канцэртмайстарВ.Г.Багатава)з паспяховым выступленнем (дыплом лаўрэата I ступені) на I Міжнародным шматжанравым конкурсе мастацтваў “Зімовая хваля”, які адбыўся 29 лютага ў г. Мінску!
4 - 5 сакавікаў Гродзенскім дзяржаўным музычным каледжы адбудзеццаХІІ Абласны адкрыты конкурс юных піяністаў.79 навучэнцаў з дзіцячых школ мастацтваў Гродзенскай вобласці і іншых рэгіёнаў Беларусі будуць спрачацца за перамогу. Лепшых вызначыць журы, у склад якога ўваходзяць вядучыя выкладчыкі Гродзенскага і Лідскага музычных каледжаў. Падрабязная інфармацыя на нашым сайце ў рубрыцы Конкурсы і фестывалі.