*
 

Канцэрты ў Парыжы!

Канцэрты ў Парыжы!

Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа Ганна Голуб, Аляксей Пятроў і іх сын Святаслаў выступілі з канцэртамі у г. Парыжы, якія адбыліся ў рамках IV Беларускіх музычных сезонаў у Францыі. 22 мая прайшоў канцэрт у Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Францыі, 25 мая – у Капэле Св. Рыты. 23 мая Ганна Голуб, Аляксей і Святаслаў Пятровы прынялі ўдзел у канцэрце, прысвечаным 200-гадоваму юбілею Станіслава Манюшкі, які прайшоў у Штаб-кватэры ЮНЕСКА. На канцэрце прысутнічалі намеснік Генеральнага дырэктара ЮНЕСКА, прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу, сакратарыята Арганізаціі, а таксама шматлікія прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Францыі.
*
 

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем навучэнцаў Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа з паспяховым выступленнем на X Міжнародным музычным інтэрнэт-конкурсе (г. Бялград, Сербія), які праводзіўся з 1 сакавіка па 30 красавіка:
Анастасія Жук (1 курс, баян, выкладчык С.І.Кедук) I месца;
Ілля Занько (4 курс, гітара, выкладчык Д.І.Жалткова) – II месца;
Таццяна Жылюк (2 курс, балалайка, выкладчык А.У.Шкурапата, канцэртмайстар А.І.Гінч) – II месца;
Валерыя Пачобут (1 курс, балалайка, выкладчык А.У.Шкурапата, канцэртмайстар А.І.Гінч) – II месца!
*
 

Класіка і джаз!

Класіка і джаз!

7 чэрвеня ў канцэртнай зале Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа зноў сустрэнуцца класіка і джаз! Класічныя беларускія музыканты, добра вядомыя ў Гродна і за яго межамі, Кірыл Кедук (фартэпіяна), Любоў Саладухіна (скрыпка) і Міхаіл Радунскі (віяланчэль) сыграюць разам з джазавым трубачом Эмілем Мішкам з Польшчы! Прагучаць знакамітае Элегічнае трыа соль мінор С.Рахманінава, фартэпіяннае трыа польскага кампазітара ХХ ст. А.Пануфніка і творы Э.Мішка на тэмы Ч.Немэна і К.Камэды для трубы, фартэпіяна, скрыпкі і віяланчэлі.
Канцэрт адбудзецца пры падтрымцы
Генеральнага Консульства Рэспублікі Польшча ў Гродна. Галоўны партнёр – кампанiя “ТАЙФУН”.
Пачатак у 19.00.
Кошт квітка - 12 - 15 руб.
Даведкі па тэл.: 8 0152 39 90 63, +375 29 674 29 04, + 375 29 584 29 04.
*
 

А.Пшанічны - А.Шынкевіч

А.Пшанічны - А.Шынкевіч

30 мая ў канцэртнай зале Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа адбудзецца канцэрт лаўрэатаў рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў Аляксея Пшанічнага (фартэпіяна) і Андрэя Шынкевіча (кантрабас).
Пачатак у 19.00.
Кошт квітка - 8 руб.
Даведкі па тэл.: 399063, + 375 29 6742904, + 375 29 5842904.
*
 

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем навучэнцаў Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа з паспяховым выступленнем на VI Рэспубліканскім фестывалі-конкурсе дзіцячага мастацтва “ЛьВёнак” (Лідскі вянок), які праходзіць у г. Ліда з 4 мая па 2 чэрвеня:
Жылюк Таццяна (2 курс, балалайка, выкладчык А.У.Шкурапата, канцэртмайстар А.І.Гінч) дыплом I ступені і званне лаўрэата;
Пачобут Валерыя (1 курс, балалайка, выкладчык А.У.Шкурапата, канцэртмайстар А.І.Гінч) дыплом II ступені і званне лаўрэата;
Антаняк Леў (Цэнтр практыкі пры УА “Гродзенскі дзяржаўны музычны каледж”, акардэон, выкладчык Н.У.Кукаловіч) дыплом I ступені і зыванне дыпламанта!
*
 

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем Марыю Жагалік (выкладчык Б.З.Термён) з паспяховым выступленнем (дыплом и званне лаўрэата) на VI фартэпіянным фестывалі імя сясцёр Франкевіч, які адбыўся 15 – 17 мая ў г. Беластоку, Польшча!





Віншуем!
*
 

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем фартэпіянны ансамбль у складзе Ганны Дзяйкала і Арцёма Цёся (выкладчыкі С.А.Калчанава, Л.І.Ушакевіч) з паспяховым выступленнем (дыплом лаўрэатаў III ступені) на VIII Міжнародным конкурсе асветніцкіх праграм камернай музыкі і фартэпіянных дуэтаў для навучэнцаў і студэнтаў розных спецыяльнасцяў “Музыка дуэта”, які адбыўся 18-19 мая ў г. Масква (Расія)!
*
 

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем Мядведнік Ірыну (выкладчык В.Ю.Кананкова) з выдатным выступленнем (Гран-пры) на II Абласным адкрытым конкурсе вакалістаў імя М.І.Арэнскай, які адбыўся 18 мая ў г. Брэсце!
*
 

Канцэрт у акадэміі музыкі!

Канцэрт у акадэміі музыкі!

18 мая ў Вялікай зале Беларускай дзяржайнай акадэміі музыкі адбыўся канцэрт, у якім прынялі ўдзел навучэнцы музычных каледжаў Рэспублікі Беларусь. Запрашэнне выступіць у канцэрте атрымалі дзве навучэнкі 4 курса Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа. Ульяна Майсейчык (выкладчык А.У.Лябецкая) выканала Балладу g-moll ор. 23 Ф.Шапэна, Паліне Цыгель (выкладчык А.А.Пятроў) было даверана завяршыць канцэрт выкананнем “Вострава радасці” Клода Дэбюсі.
*
 

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем Цёся Арцёма (выкладчык А.М.Балкунец) з паспяховым выступленнем (дыплом IІI ступені) на ІІ Рэспубліканскім адкрытым конкурсе юных і маладых кампазітараў імя Ю.У.Семянякі, заключны этап якога адбыўся ў г.Мінску ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі з 14 па 16 мая.


Віншуем!
Назад 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 81 Вперед



Приоритетные сайты

^






75 лет

75 лет Гродненской области