Учреждение образования "Гродненский государственный музыкальный колледж" объявляет набор на 2020/2021 учебный год! Прием документов с 20 июля. Вступительные испытания 1-5 августа. Телефон приемной комиссии 80152 39 90 63. Подробности на нашем сайте в рубрикеАбитуриенту.
23 чэрвеня ў канцэртнай зале Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа адбыласяўрачыстая цырымонія ўручэння дыпломаў выпускнікам 2020 года. У сувязі з эпідэмічнай сітуацыяй мерапрыемства прайшло ў адпаведным фармаце. Дакумент аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі атрымалі 52 маладых музыканта, з іх 6 - з адзнакай: А.Панамарова і А.Юхевіч(фартэпіяна),К.Кульмухыметава(ударныя),А.Гізінская і Г.Сайкоўская (баян) іГ.Дзяйкала(музыказнаўства)! У добры шлях!
В учреждении образования "Гродненский государственный музыкальный колледж" началисьгосударственные экзамены.С 13 по 18 июня выпускникам предстоит продемонстрировать Государственной квалификационной комиссии все свои навыки и умения, которые они получили за период обучения в колледже. Возглавляют комиссии:Бормотов Владимир Николаевич,директор-художественный руководитель ГУК «Заслуженный коллектив Республики Беларусь «Гродненская капелла», заслуженный артист Республики Беларусь; Черниловская Людмила Осиповна, декан факультета искусств и дизайна УО «Гродненский государственный университет имени Янки Купалы», доцент кафедры музыкального искусства; Зайцева Анна Владимировна,доцент кафедры музыкального искусства факультета искусств и дизайна УО «Гродненский государственный университет имени Янки Купалы», магистр искусствоведения.
Віншуем навучэнку 2 класа Цэнтра практыкі пры ўстанове адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны музычны каледж” Злату Тумашык(выкладчыкВ.А.Ягадніцкая) з паспяховым выступленнем(дыплом лаўрэата ІІ ступені) на інтэрнэт-конкурсе юных талентаў “Яркія зорачкі”, які праводзіўся з 1 красавіка па 18 мая дзяржаўнай ўстановай адукацыі “Рэспубліканская гімназія-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі” (г.Мінск, Беларусь)!
Віншуем лаўрэата рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, навучэнку 2 курса Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжаАнастасію Жук (выкладчык С.І.Кедук, куратар вучэбнай групыА.М.Сонец) з прысуджэннем стыпендыі Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання“Беларускі фонд міру”, уручэннемГанаровай граматы “За высокія паказчыкі ў вучобе і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці”і нагруднага знака “Стыпендыят Фонду міру” ў адпаведнасці з праграмай “Адораныя і таленавітыя – будучыня свету”!
Віншуем пераможцаўабласнога адкрытага конкурсу "Новыя імёны" ў намінацыі "Духавыя і ўдарныя інструменты"! У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй конкурс прайшоў па відэазапісах. Свае конкурсныя выступленні даслалі 70 юных выканаўцаў на блок-флейце, флейце, кларнеце, габоі, саксафоне, трубе, трамбоне, барытоне, тубе і ўдарных інструментах. Удзельнікі падзяляліся на тры ўзроставыя катэгорыі і прадстаўлялі амаль усе раёны Гродзеншчыны, а таксама Мінскую і Гомельскую вобласці.Вынікі конкурсу можна ўбачыць тут: vynk.doc [913 Kb] (cкачиваний: 240)
Віншуем Грышкевіча Арцёма (выкладчыкІ.Ф.Навасадава, канцэртмайстарВ.Г.Багатава) з паспяховым выстуленнем(дыплом лаўрэата I ступені) на IV Міжнародным музычным конкурсе імя Р.М.Гліэра (г. Масква, Расія)!
Віншуемнавучэнцаў Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжаз паспяховым выступленнем на канферэнцыі-конкурсе Студэнцкага навукова-творчага таварыства - 2020 (г.Мінск, Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі): Сайкоўская Ганна, навучэнка 4 курса (баян) -I месца (навуковы кіраўнікА.Б.Пескін,кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт); Петрачэнка Ганна, навучэнка 3 курса (фартэпіяна) - II месца (навуковы кіраўнік І.Ф.Двужыльная, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт)!
Віншуемпрадстаўнікоў Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа з паспяховым выступленнем на XV Міжнародным інтэрнэт-конкурсе“Рэнесанс гітары – 2020” (г. Гомель, Беларусь), які праводзіўся з 11 па 30 красавіка: Засім Анастасія і Сяліцкая Ангеліна – дыплом лаўрэата I ступені ў намінацыі “Ансамбль” (выкладчык У.І.Захараў); Захараў Уладзімір Іванавіч – дыплом лаўрэата I ступеніў намінацыі “Кампазітары (аранжыроўка)”!